Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Літоўска-Беларуская шляхта з 60 гадоў XVI ст. пачала весьці барацьбу супроць паноў і князёў і дамагацца ўлады. Каб перамагчы сваіх праціўнікаў, умацаваць свае шэрагі і аслабіць магнатаў, яна пачынае дамагацца вуніі з Польшчай і спадзяецца, што пры дапамозе польскай шляхты, яна пераможа сваіх магнатаў. Часткаю надзеі шляхты здейсніліся з Люблінскай вуніяй, калі Соймы вялікага княства сталі супольнымі з соймамі Польшчы.

У склад супольнага сойму не вашло многа Літоўска-Беларускіх магнатаў. У сэнацкае кола—Раду, не папалі ўраднікі дворныя, а ў пасольскаю ізбу—княжаты, паняты, ураднікі земскія і дворныя, якія ня былі абраны павятовымі соймікамі, а заклікаліся на соймы персональна. Лік рыцарскага кола паменшыўся, но вага сярэдней шляхты пабольшала, бо ў склад членаў пасольскай ізбы ўвашлі толькі абраныя шляхтаю яе прадстаўнікі.[1]

Ужо да Люблінскай вуніі Літоўска-Беларускі Сойм атрымаў пэўную організацыю. З вуніяй Сойм стаў супольным з соймам польскім. Аднак гэта спольнасьць ня зьліла яго ў адзіны організм. Такому зьліяньню перашкаджала самая пабудова організацыі сойму: правы яго прадстаўнікоў—земскіх паслоў, абіраеміх на павятовых сойміках. Павятовыя соймікі былі ўтвораны 30 сьнежня 1565 году. Іх організацыю замацаваў Другі Літоўскі Статут, які тлумачыў яго, як прадсоймавы сход шляхты павету, якая падгатаўлялася к наступнаму сойму.

Сa злучэньнем Соймаў пальскіх і соймаў вялікага княства ў адзіны спольны сойм, такія павятовыя соймікі павінны былі набыць асабліва важнае значэньне для абароны сваіх праў. Гэта значэньне соймікаў пашыралася дзякуючы іх організацыі ў абкрэсьленыя формы, якія давалі магчымасьць усяму княству выступаць як організованай адзініцы. Канчаткова такая організацыя была замацавана Статутам 1588 году.

Статут 1588 году ўжо адрозьнівае тры віды соймікаў: 1) перадсоймавы,[2] 2) падсоймовы[3] і 3) соймік, або з‘езд галоўны перад вялікім вальным соймам[4].

Павятовыя перадсоймовыя соймікі утвараюцца ״для летнего порадку во всих речах, и способов ку справедивости и обороне, иже бы з волею всих потребы се земские становили и одправованы были". Соймікі склікаюцца гаспадаром ״За порадаю рад наших того панства" складнымі гаспадарскімі лістамі. За два тыдні перад соймікам лісты павінны быьць разосланнымі праз паветовых возных ״до панов рад до княжат, панят, урядніков земских и паветовых и до иншых станов народу шляхетского, до кого перед тым стародавна листы соймавые с канцелярией нашое посылывано до домов их мають носить, а для всих посполите в местах местечках наших, на торгах, и при костелах парафеяльных обволывати, и копей з листов наших прибивати.“

На соймікі зьяждаюцца наступныя асобы: ״бискупове, воеводове, кашталяны и врядники земские, князи, панове и шляхты, каждый у сваем воеводстве або повете“.

Усе азначаныя асобы ״каждый из милости и повинности сваее ку рэчи посполитой повинен на тые соймики прибыть“. Хто-бы на соймік ня прыехаў, для таго абавязковы усе пастановы, якія вынясе соймік. Працяг пасядженьня сойміку чатыры дні.

Прадметы, абгаварваемыя соймікам, уносяцца гаспадаром праз пасылаемыя лісты і праз гаспадарскіх паслоў, адпраўляемых на соймікі спэцыальна дзеля гэтай мэты. Аднак, сарбаушыяся паны і шляхты

  1. Ibidem, ст. 848.
  2. Литовский Статут, III,6.
  3. III,9
  4. III,8