Перайсці да зместу

Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гісторыя мест Беларусі ня можа пахваліцца багацьцем сваёй літаратуры, як монографічнай, так і агульнай. У той час як іншыя бакі жыцьця Беларусі, як гаспадарка, соцыяльная структура грамадзянства, політычны лад, хаця-б у пэрыод самастойнага існаваньня Літоўскага княства да Люблінскай уніі больш-менш распрацаваны ў працах проф. Антановіча, М. В. Доўнар-Запольскага, М. К. Любаўскага, І. І. Лаппо, У. І. Пічэты і многіх іншых дасьледчыкаў,—беларускія месты ня маюць такіх грунтоўных твораў. Тым ня меней, вывучэньне гісторыі мест Беларусі ўжо распачата і яму ўдзелены некаторыя досьледы як агульнага, так і монографічнага характару ў расійскай, польскай, украінскай і, часткаю, у нямецкай гістарычнай літаратуры.

Ужо І. Ярашэвіч у ІІ томе сваёй працы „Obraz Litwy“[1] дае кароткі нарыс мест Літвы і Беларусі з майдэборскім правам, азначае існаваньне хэлмскага права ў некаторых местах, і коратка характарызуе організацыю кіраўніцтва мест з майдэборскім правам.

Азнаямленьне з палажэньнем мест на нямецкім праве прыводзіць яго да вываду, што пашырэньне муніцыпальных парадкаў па нямецкім узоры, дзякуючы чаму мяшчане атрымалі пэрсональныя вольнасьці і былі забясьпечаны ад шкоднага ўплыву ваявод, стараст і магнатаў-зямляўласьнікаў, было карысным ня толькі з погляду мест, але і ўсяго краю. Дзякуючы абароне вольнасьці ўзрастала насельніцтва старых мест праз пасяленьне ў іх краёвых і чужаземных насельнікаў. Пад штандарам свабоды ахвотна закладаліся новыя асады мест, галоўным чынам, у часы абодвых Жыгімонтаў, калі Літва, з невялікімі перарывамі, доўга карысталася спакойнымі ад вайны часамі. Па думцы І. Ярашэвіча, прамысловыя прышэльцы, забясьпечаныя асабістаю свабодаю і свабодаю вызнаньня, узбуджалі і ў тубыльцах большую, ніж гэта было да іх прыходу, ахвоту да гандлю, мастацтва і рамяства. Праз разьвіцьцё прамысловасьці і рамяства ўзрастала заможнасьць краіны, што мусіла мець спагадны ўплыў на агульнае разьвіцьцё індустрыі ў розных галінах краёвае экономікі, а тым самым і на прогрэс культуры. Пашырэньне нямецкага права і наданьне яго толькі местам не парадзіла ў Літве такіх скуткаў, якія выявіліся ў Польшчы, дзе шырокае наданьне нямецкага права нават вясковым асадам з звальненьнем іх ад дзяржаў-

  1. Obraz Litwy pod wzgledem jej cywilizacyi od czasow najdawniejszych do konca wieku XVIII. Przez J. Jaroszewicza, professora prawa krajowego w b. Uniwernsitecie Wilenskim. Wilnio, czesc І і ІІ--1844; czesc 1845. Частка ІІ-ІІІ, стар. 80-89.