Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вывучэньня з боку іх організацыі і палажэньня ўнутранага жыцьця.

Нават, па нашай думцы, нельга лічыць вывучаным канчаткова пытаньне аб тым, у якіх сводах ужывалася нямец­кае права ў местах Беларусі. Некаторыя акты літоўскае мэт­рыкі супярэчаць вывадам, якія зроблены Тараноўскім і, маг­чыма, што ў гэтых адносінах прыдзецца дапускаць варыяцыі для асобных мест, або паасобных груп розных мест.