Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чыцца ня толькі іх адміністрацыйным адзінствам, але і тым, што места па сваіх занятках ня розьнілася ад вёскі[1].

Выдзяленьне места ад воласьці ня было штучным процэсам. Гэта вынік перамены агульных экономічных адносін, перамены характару гаспадаркі. Гэты процэс выявіўся у разрыве местам экономічных і падатных сувязяй з воласьцю, што выклікала барацьбу адных з другімі. Проф. Доўнар-Запольскі прыводзіць цэлы шэраг характэрных прыкладаў барацьбы паасобных мест з сваімі валасьцямі, як Зьдзітаў, Тарапец, Барысаў, Магілёў і іншыя[2].

У другой частцы зазначанай працы проф. Доўнар-Запольскі дае нарыс організацыі мест усходняе Беларусі— Оршы, Бабруйску, Рэчыцы і Магілёва на аснове ўстаў 1561 г.[3]

У іншай сваёй працы „Государственное хозяйство великого княжества Литовского при Ягеллонах" (Кіеў, 1901 г.) проф. Доўнар-Запольскі ўдзяляе таксама некаторую ўвагу местам і выказвае каштоўныя думкі, хаця разглядае месты галоўным чынам з боку іх павіннасьцям. Месты ня былі аднолькавымі з боку адносін да іх дзяржаўнага права і цэнтральнага ўраду. Адны лічыліся гаспадарскімі маемасьцямі, а другія—дзяржаўнымі тэрыторыямі. Майдэборскае права, якое надавалася местам, хаця і ўводзіла даволі аднастайны мэханізм у мескую організацыю, аднак мела значную розьніцу ў дробязях. Правы, якія надаваліся майдэборскімі прывілеямі, былі неаднолькавымі. Па думцы проф. Доўнар-Запольскага рознастайнасьць прывілеяў, надаваных майдэборскім правам, грунтавалася, на „ласке“ і „милости", якую гаспадар выяўляў у вадносінах да таго ці іншага места. Места, з погляду М. В. Доўнар-Запольскага, да дараваньня майдэборскага права, у павіннасных адносінах нічым ня розьнілася ад акольнае сельскае тэрыторыі; мескія і сельскія грамады складалі адзінае цэлае. Гэтая зьява тлумачыцца тым, што і ў занятках, за выключэньнем буйных гандлёвых цэнтраў, яны мала чым розьніліся адзін ад другога. У пацьвярджэньне сваёй думкі Доўнар-Запольскі, на аснове галоўным чынам прывілеяў на майдэборскае права, прыводзіць цэлы шэраг падаткаў, ад якіх звальняліся мяшчане пры ўвядзеньні майдэборскага права і якія па сваім характары былі аднолькавымі з падаткамі і павіннасьцямі сялянства. Насельніцтва мест адбывала цяглыя службы, давала ётацыі, дзякла і дані і нічым у гэтых адносінах ня розьнілася ад валашчан. Далей

  1. М. В. Довнар-Запольский. Очерки, стар. 42.
  2. Ibidem, стар. 43—47 і іншыя.
  3. Ibidem, стар. 253.