Гэта старонка не была вычытаная
Рыс. 109. Менск. Высокае Места.
(Від з паўночнага боку, з-за Сьвіслачы) Спэц. рыс. Я. Драздовіча.
З далучэньнем да Расеі Менскі гандаль стаў чэзнуць. Толькі ў часе штогодняе вялікае ярмаркі, - кантрактаў, ён крыху аджываў. З другога боку заняпала і культурнае жыцьцё места. Пачалося ўпартае змаганьне маскоўскае ўлады з грамадзянствам, якое было ў Менску дужа моцна спольшчанае. Гэтае змаганьне надоўга спыніла мяйсцовую культурную працу, заместа якое запанавала казённая прасьвета і самадурства губэрнатараў. У гэтым часе было зьнішчана шмат памятак старое архітэктуры; ўлада расейская старалася