Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліцца ў ім. — Між іншым, я тады прапусціў гэта ўсё міма вушэй. Княжскі тытул на мяне мала дзейнічаў: я нядаўна прачытаў «Разбойнікаў» Шылера.

II

У мяне была прывычка — бадзяцца кожны вечар са стрэльбай па нашым садзе і падпільноўваць варон. Да гэтых асцярожных, драпежных і хітрых птушак я з-даўніх часоў адчуваў нянавісць. У дзень, пра які пачалася гутарка, я таксама пайшоў у сад — і, дарэмна абыйшоўшы ўсе алеі (вароны мяне пазналі і толькі здалёку адрывіста каркалі), выпадкова наблізіўся да нізкага плоту, які аддзяляў уласна нашы ўладанні ад вузенькай паласы саду, што прасціралася за флігельчыкам, направа і належала да яго. — Я ішоў, апусціўшы галаву. Раптам, мне пачуліся галасы; я зірнуў праз плот — і акамянеў… Я ўбачыў дзіўнае відовішча.

У адлегласці некалькіх крокаў ад мяне — на паляне, між кустоў зялёнай маліны — стаяла высокая, стройная дзяўчына ў паласатай ружовай сукенцы і з белай хустачкай на галаве; — вакол яе круціліліся чатыры маладыя хлапцы — і яна па чарзе хлопала іх па ілбу тымі невялікімі шэрымі кветкамі, назвы якіх я не ведаю, але якія добра вядомы дзецям: гэтыя кветкі ўтвараюць невялікія мяшочкі і разрываюцца з трэскам, калі хлопнеш імі па чым-небудзь цвёрдым. Маладыя людзі так ахвотна падстаўлялі свае ілбы — а ў рухах дзяўчыны (я яе бачыў збоку) было штосьці такое чароўнае, загаднае, ласкаючае, насмешлівае і мілае, што я ледзь не крыкнуў ад здзіўлення і прыемнасці і, здаецца, адразу-ж аддаў-бы ўсё на свеце, каб толькі і мяне гэтыя чароўныя пальчыкі хлопнулі па ілбу. Стрэльба мая саслізнула на траву, я аб усім забыўся, я пажыраў позіркам гэты стройны стан і шыйку і прыгожыя рукі — і злёгку растрапаныя белакурыя валасы пад белай хустачкай і гэта поўзаплюшчанае, разумнае вока і гэтыя вейкі і пяшчотную шчаку пад імі…

— Малады чалавек, а малады чалавек, — прагаварыў раптам каля мяне нейчы голас, — хіба можна глядзець так на чужых паненак?

Я ўвесь задрыжэў, я абамлеў… Каля мяне, за плотам стаяў нейкі чалавек з коратка астрыжанымі чорнымі валасамі — і іранічна паглядаў на мяне. — У гэты самы момант і дзяўчына павярнулася да мяне… Я ўбачыў вялікія шэрыя вочы на рухавым, ажыўленым твары — і ўвесь гэты твар раптам задрыжэў, засмяяўся, белыя зубы бліснулі на ім, бровы неяк за-