Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна падзелена на групы гімнастычных вучэньняў, кія займаюць паасобныя часьці цела.

Пакуль ня будуць выданы адпаведныя падробныя правілы, трэба вучыць паводле сыстэмаў, дагэтуль ужываных у паасобных аддзелах.

На сыстэматычную гімнастыку трэба ахвяроўваць першыя тры чверці дзенных, практычных заняцьцяў.

Сыстэматычныя вучэньні трэба праводзіць дружынамі і толькі калі яны набяруць лоўкасьці—усёй кампаніяй.

Калі іншыя практычныя занятасьці, асабліва ў другой фазе навучаньня, займаюць у папалудзенных гадзінах зашмат часу, можа на сыстэматычную выкарыстаць 20—25 мінют у першых дзьвёх гадзінах назначаных на казармовую (ўнутраную) службу (7.00—7.25)

Стасаваная гімнастыка ўмяшчае вучэньні, якія ёсьць падгатоўкай да спрытнага перамаганьня перашкодаў у абшары на, так званай, дарозе перашкодаў.

Стасаванай гімнастыкай займацца ў папалудзенных гадзінах практычных заняцьцяў.

Трэба сыстэматычна ўжо ад першага тыдня вучыць у паступовым пе-