Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ОЙ, ВЯРБІНА ЗЯЛЁНАЯ…

(З народнага)

Ой, вярбіна зялёная,
Над вадою схілілася,
Ці ад ветру схілілася,
Расой буйнай умылася.

Пад вярбою, над вадою,
Там дзяўчына курылася,
З касы русай дзівілася,
Сьлязой горкай умылася.

А вярбіна зялёная
Над крыніцай схілілася,
Над крыніцай ўмывалася
Ў хвалях быстрых купалася.

1925 г.