жыцьця й манархічныя погляды. Бура рэвалюдыі уварвалася у пушчы, у балоты й вазёры старасьвецькай Беларусі. Ужо да русалак і лясуна, спрауляючых ігрышча над лясным возерам, «з тых краёў, дзе сьмерць і баль, руччы крывавыя шле глеба». «Сам князь» на кані усплыў над возерам і кліча сваю дружыну. свой народ да бою з рэвалюцыяй. Але народ цяпер сам княжыць, над сабою, і не патрэбен яму «князь». Закрыўшы твар і вочы шлемам, наш князь паплыў на дно возера. Перажыткі мінулага усе-ж такі шмат каго яшчэ маняць да сябе:
«У вадзе чырвонай шмат хто хоча |
Зноу чорныя тучы сабраліся на захадзе. Цяпер ідзе на Беларусь той самы Хвядот, которага чакаў польскі пан на Беларусі у час нямецкай акупацыі. Сунецца на усход уваскросшая імпэралістка Польшча. Босыя адступаюць, адступаюць з боем. «Таварышы! Страляем! Ротаю — плі», Сытае мяшчанства пахавалася па падвалах. Да ночы Менск, сталіца Беларусі, ужо кінут чырвонымі. Уваходзіць бела польская армія.
«Людзей мала на вуліцы. |
Застагналі гарады й вёскі. Прыехаў уцёкшы пан, зноў блішчаць на вуліцы гузікі. Замест старой какарды на шапках «ожэл-бялы» Ажылі касьцёлы. Каб дастаць работу, трэба быць каталіком. Нават і «абутым», яны не каталікі — голадна. Аб босых і гаварыць няма чаго. Па вогнішчы імчыцца белы конь польскага улана.
«Расступіся сьвет-дарога |
Але зноу зьявіліся на полі і на балоце агні; усхадзіуся лес шумлівы; конь чагось палохаецца, Дзяржыся, алы яздок! Як-бы без пары не праваліцца. «Ня гуляць табе тут болей — павярні». Арганізуецца на Беларусі паўстаньне босых. Днём вёскі й гарады дымам спавіты, ноччу неба абліта полымем. Кроў расстрэленых партызанаў росіць траву.
- ↑ Аўтар павінен вызначыць, што ен ня зусім перакачаны у правідловавасьці вышэйпаданага тлумачэньня 10-й песьні поэмы „Босыя на вогнішчы“, але пакуль-што другога тлумачэньня даць ня можа.