Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыла свае рэчы... Трэба цяпер паклікаць Міколу. (Бяжыць на балькон, пляскае тройчы далонямі і кліча): Мікола, Міколка! прыдзі ціханька ўзяць мой чэмаданчык... Я ўжо хутка буду гатова... Толькі ціханька!.. Дзьверы будуць адчынены. (Бяжыць да дзьвярэй і адчыняе іх).

Зьява 4

ЛЮБА і МАРТА.

Марта (ўваходзіць). Цяжка дыхае і нешта мармыча, але здаецца, што сьпіць. Няхай сьпіць! Сон — гэта найлепшая лякарства... Ну, цяпер іду прасаваць тваю блюзачку... (ідзе ў кухню).

Люба. Я табе памагу, Марта!.. (ідзе за ёю).

Зьява 5

МІКОЛА (адзін).

Мікола (ўваходзіць асьцярожна, аглядаючыся наўкола). Любачка! (д. с.). Каб толькі, прыпадкам, не наскочыць на Пупкіна!... (пабачыўшы чэмаданчык). А вось, гэта мусіць яе чэмаданчык, трэба яго ўзяць. (Бярэ чэмаданчык і выходзіць).