Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Спачатку я думала, што дзядзенька добры чалавек, бо ўсьцяж мяне цалаваў, а цяпер, як я даведалася, што дзядзенька зусім ня дзяцзенька, дык я баюся"...

(За сцэнай чуваць гітару і голас Міколы, каторы пяе):

Любачка мілая
цябе гэтак люблю,
без цябе мне жыцьцё
неўмагату.
Хай маей песьні тон
выкліча на балькон
маю зязюленьку,
Любу маю.
Ах, літасьць у сэрцы май,
дай на зямлі мне рай,
табе аддам я ўсё
сэрца сваё.
Хацеў-бы я хоць раз
пачуць тут твой адказ,
што любіш ты мяне
хоць трошачкі.

Люба (слухае песьню). Ах гэта ён — Мікола! трэба яму адказаць! (хавае пісьмо на грудзёх пад блюзкай, бяжыць на балькон і пяе):

Дружок мой міленькі,
Мікола бедненькі,
твой голас для мяне
моў песьня салаўя.