Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вырваушыся з грамады, мауляу з укропу: ляціць… ляціць… ляціць… і разпяуся, а пасьля рушніцай — кіу, а яны драг! Ен зноу — кіу, а пранцузы — драг! Так вось старшы і разгневауся… падбег да грамады і крыкнуу: «З дарогі, жэрабята!» А грамада на узгарду забарматала: «Галды — балды! галды — балды!» — мэрам індыкі, калі дзеці іх падражняць. Тут старшы, як зыхваціць сваю шаблю… Эт! ці то така, як была па-дзедаускаму, за слаунай памяці гэтманшчыны!.. Вось, дыхтэр, капыстка, што бабы лямеш мяшаюць, сьпічка — пацукоу калоць; таж ен трымаючы такі ражончык у аднэй руцэ дзеля пастраху, а другую прылажыушы ка лбу — мэрам паказаць ім, што у галаве ні крыхі розуму ні маюць, — стау іх лаяць, аж адзін із кучы выскачыушы, вось як чорт із балота і тож прылажыушы руку ка лбу: «Уціхамірцеся, ваша міласьць, кажэ, та-ж і мы маем крыху тут алею; усе, што робім, то па хвормі». Ото-ж ен скрыжытнуу зубамі са злосьці, адышоу крыху і крыкнуу, а яны — драг. Ен зноу якоесь слауцо выкінуу іза рта, а яны, усе да аднаго, рушніцы паставілі пры назе: — «Муштруйся, кажуць, сам, калі такі разумны!» Потым ен загаласіу працяжна, кажысь пастух у лесе рогам быдло наклікае; відна жаласна вельмі стау іх прасіць, бо яны, зьлітаваушыся над бедным, разам ад чабатоу да галавы — ча-ра-ах!.. Але потым чурым, да пэк ім! Стыдна бачыш і казаць — як крыкнуу старшы — так усе да аднаго правую руку за сябе і закінулі; зноу крыкну, а яны наперад руку паднясьлі да носу дый панюхалі. Пасьля сталі набіваць стрэльбы; то-ж Бог мя, як раз набілі, то са дваццаць раз стрэлілі. Нарэшце ен ім дакучыу, відна, сваім муштраваннем то налева, то направа, то зноу налева, — што яны раптам пагналіся за ім. Ен жа усе наперад чэшэ ды чэшэ, боязна агледаючыся, што-б часам грамада ні дагнала. Калі-б я, або дзедавы казакі, то б яго мігам нагналі, бо казакі сьмела па Божай зямлі хадзіць могуць у шырокіх нагавіцах, што у адну калошу трох маскалеу схавау бы, а у іх былі нагавіцы, вось абцугамі панацяганы і да іх папрышываны якіясь языкі, так, што і ні змогуць сьмела ступаць, да усе, як буслы, ногі выцягіваюць і пруцца за ім лаваю. Ужо блізка яго нагналі, аж с канца якісь там закрычау: «Пакіньце гнацца за гэтым бачонкам, бо і жыды сьмяюцца» — і прауда. Я сам бачыу, як на платах да на варотах начапляушыся жыды сьмеяліся с таго муштравання. Але пасьля ен, відаць, сьцяміу, што стыдна быць такім баязкім, дый, сабраушыся з духам, крыкнуу на усе горло. Грамада жа маладзецкая, ні спужаушыся яго крыку, так вось дружна, за пазваленнем, адвярнулася к яму задам, тады ен, страціушы цярплівасьць, плюнуу, махнуу рукой, сеу у сваю каламажку дый цягу дау. Але-ж то шальмоуская управа! Адзін конь усьцяж аглядаецца, ці ні гоніцца каторы; да куды ім, — змучаны, галодны, трубячы і барабанячы дзеля ахвоты, загаласілі на