Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

табе ды аб табе! Калі ты доуга ні прыходзіу, я мейсца сабе ні знаходзіла, я думала, ці ні здарылося с табой якое нішчасьце… А ты! Ты — вось які!!

Міхалка. Супакойся… яшчэ спаткаемся… Я прыеду… Гэта-ж ні на зауседы…

Манька. Але!! «ні на зауседы»! Ты хочэш мяне супакоіць… Не! Я ужо ведаю усю прауду і ужо мяне ні ашукаеш… Вось цяпер, вось нідауна гэтая прауда вырвалася з вусн тваіх, — і я цяпер ужо усе ведаю, усе разумею!..

Але прауду ты казау: ніхай ужо усе адразу скончыцца — лягчэй на сэрцы будзе…

Ах, за што я цябе так любіла?! О, як я нінавіджу цяпер цябе! О, чаму-ж гэты Грышка тады вось, у гэтым мейсцы, замест у руку, ні усадзіу табе нож у сэрцо! Ні мучылася-б я цяпер так!..

Міхалка (зазлаваушыся). А! прыпомніуся табе твой Грышка — твой першы каханак!

Манька. Брэшэш! ен маім каханкам ніколі ні быу! Ты добра ведаеш, што ты быу першым і… апошнім!.. А калі-б нават і быу, дык што? Ен можэ болей варты за цябе, ен, пэуне, ні зрабіу-бы так, як ты!..

Міхалка (я. в.). Ты ні раунай мяне з Грышкамі!.. Ты!.. (Грозна падыходзіць да яе).

Манька. А ты — што лепшаго? Ах, ты паніч подлы! сабака! Плюю я на твае панство і на цябе! Тфу!

Міхалка (хапае яе за плечы, хацеу ударыць, але стрымауся і толькі адпіхае проч ад сябе). Вон з маіх вачэй!..

Манька (упаушы на падлогу). Ах, так!.. вось які ты! — вось!.. — (Падымаецца с падлогі і ідзе у другі пакой, пагледаючы на Міхалку вачыма, с каторых прабіваецца цяжкая крыуда).

ЗЬЯВА IV.

Міхалка, Сьцепан, Галубоускі і статысты (уходзяць с чаркамі у руках), а пасьля гаспадыня.

Сьцепан (с чаркай і бутэлькай). Чаго-ж ты, Міхалка, уцек ад нас? Хадзі-ж піць! Заутра паедзеш, пакінеш нас, а ні хочэш с прыяцелямі выпіць па разьвітанне! (Дае яму у руку чарку). На, маеш дружэ, і выпьем за тое, каб мы зауседы да самай сьмерці былі душой молады, як цяпер, каб ніколі ні адракліся сваіх ідэадау і зауседы паважалі усе гордае, сьмелае, шляхотнае… Гурра!..

Статысты. Гурра!