Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манька (хапае яго за руку). Міхась! Ні кідай!.. Я буду для цябе слухмянай, я ніколі ні у чым табе перашкаджаць ні буду, рабі, што хочэш, толькі ні кідай мяне!.. Залаценькі мой, ні кідай!.. Што я без цябе рабіць буду? Як жыць буду? — ні кідай…

Міхалка. Эх, дзетачка! Ні маеш ты розуму! Реней ці пазьней — гэта-ж павінно было стацца. Мы-ж так вечна ні будзем… Ніхай ужо раз усе скончыцца — лягчэй на сэрцы будзе!.. Ты яшчэ маладая, вельмі маладая, ты яшчэ палюбіш, будзеш шчасьліва…

Манька. О, не, Міхась, о, не!.. Нікагусенькі ніколі ужо ні палюблю!.. Ты мой ядыны, Міхась! Ні кідай! ні трэба шлюбу, нічога, — толькі ні кідай мяне! (са сьлязьмі закідывае яму рукі на шыю і пачынае на яго грудзех плакаць).

Міхалка. Ну, ціха, дзетанька, ціха, супакойся…

Манька (пасьля паузы падымае галаву і глядзіць яму у вочы). Міхась! скажы ты мне прауду: ці ты мяне калісь шчыра любіу, так, як казау?.. Кажы!

Міхалка. Але… Ведама… Любіу… Я і цяпер цябе люблю, Манечка!

Манька (спакойна). А ці… ці калісь… раней… с самога пачатку ні думау аб тым, што нам трэба будзе разстацца? Ці ты тагды шчыра пауду казау?

Міхалка. Хм… я тагды… Я зауседы шчыра кажу. Тады мне усе здавалося гэтак, як я казау, цяпер — інакш…

Манька (іншым тонам, энэргічна). Брэшэш, Міхалка!.. Я цяпер многа зразумела, чаго раней ні магла сьцяміць… Быццым мне вочы адчыніліся! Я цяпер ведаю, чаму ты зауседы хавауся, як быу са мной, я ведаю, чаму ты ні хацеу хадзіць са мной па вуліцы, я ведаю, чаму твае прыяцелі усьміхаліся, калі нас разам бачылі, — ты мяне стыдауся, я ведаю…

Міхалка (хочэ нешта сказаць).

Манька. Але, але! Ні пярэч, — ты стыдауся. Стыдауся ты мяне, бо я простая дзяучына з вескі, бо я ні патраплю так разумна гаварыць, як нейкія паненкі-выкрутаскі; ты стыдауся, бо я кэльнэрка, а калі ты стыдауся, значыць ты ні любіу мяне!.. А я дурная! Я верыла яму! (хапаецца рукамі за галаву). О, на што я верыла яму!?

Міхалка. Чакай… Супакойся…

Манька. Але!.. «Супакойся!»… Хочэш, каб я супакоілася! Разбіу мае сэрцо, нігоднік, і цяпер «супакойся!» А ці ведаеш ты, што мо‘ ніводная с тваіх разумненькіх, «інтлігэнтных» паненак ні будзе цябе любіць так, як я любіла! Я табе аддала усю душу, усе сэрцо, усе думкі свае! Я падавала госьцям піво і думала аб табе, я мыла шклянкі, а думала аб табе, я клалася спаць, я уставала — думала толькі аб