Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна патаукла маю душу, як пшаніцу у ступе, на крупы падзерла мае сэрцо.

Драуко. Ніхай-бы сабе дзерла, — то ішчэ поу-бяды… А тут як абцугамі сьціснуло табе душу ды пілуе, як сталь тупым напільнікам… (Чутно на дварэ рагочуць). Далі-Бог, Грыпіна ужо некуды выкрадаецца! Дзе-б мне кала папасьці? Пачэкай-жа, я табе дам грыбы (вырвау калок с плоту ды бяжыць у двор).

Кукса. Ці ні пайсьці мне у млын, заснуць крышку?

Антон (згледзіушы Куксу, крычыць на Ганулю). Пашла! пашла вон з млына! Німа табе тут работы!..

Кукса. Ай, удалы Антон! (да Ганулі). Пацалуй яго, Гануля, то у яго зараз злосьць адыйдзе. (Рагочэ).

Антон. Калі вы, гаспадару, гэтак яе будзеце падучываць, то я зараз рашчоту папрашу. (Кукса, сьмяючыся, ідзе за млын).

ЗЬЯВА VI-ая.

Гануля.

Гануля. Ну, і хітры-ж Антон! Так лоука выдае што сярдуе, нібы-то сапрауды цярпець мяне ні можэ… А ужо як ен мяне любіць! як кахае! — то і ні ведаю, ці патрапіць які іншы парабак гэтак дзеуку любіць. І цалуе, ды прыгартае, ды шчабечэ… Так тагды на сэрцы люба, так весяла… (ідзе у хату).

ЗЬЯВА VII-ая.

Драуко і Грыпіна.

Грыпіна (ідучы цераз вуліцу). Я-ж вам кажу, што зараз вярнуся.

Драуко. А я табе кажу, варочайся! Варочайся мне зараз, бо ногі паперабіваю.

Грыпіна. А я вам кажу — такі ні вярнуся. (Пашла).

Драуко. Ах, ты хвароба! (кідае палку ды пападае у Скакунца).

ЗЬЯВА VIII-ая.

Драуко і Скакунец.

Скакунец (падняушы палку). А што будзе, як я гэты самы дакумэнт прэдстаулю міравому?

Драуко. Выбачайце, я-ж ні сумысьля!

Скакунец. Што мне з вашаго: «выбачайце»? Вы маей асобе маглі гэтаю асобай ногі паперабіваць!