Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Судздзя. О, гэта было бы найлепш, але за каго? Калі, як на зло, німашка ніводнаго залетніка.

Станіслау (да Адэлі). Прыходзіць рашучая хвіліна, ад каторай залежыць для нас усе. Божэ, памажы нам!..

Маршалак. І гэта чалавек з саколім вокам!.. Ці ж ні ведаеш, што прымаеш у сваім домі часта нават натта дзяцюка, каторы хацеу бы аддаць усе свае жыцце, каб ашчасьлівіць тваю дачку, і на катораго і яна змалку глядзіць натта прыхільна.

Адэля (застыдзіушыся, боязна). Пане маршалак…

Судздзя. Хто гэта можа быць? Хіба пан Станіслау? Чаму-ж тады раней ні адкрыу мне сваіх думак? Ні было-б гэтых нішчасьлівых залетау.

Маршалак. Трэба быць сватам. Так, дарагі судздзя, — Станіслау любіць тваю дачку; дагэтуль нічога ні казау таму, што хацеу упарадкаваць свае справы і прыбраць гнязьдзечко для сваго найвялікшаго скарбу. Быць можэ адкладывау бы і яшчэ, але сеняшняе здарэнне змусіло яго пасьпяшыцца з апошнім крокам. Твая дачка толькі сенейка даведалася, як ен яе любіць. Сенейка ен раскрыу прад ей свае сэрцо і, дастаушы пазваленне, просіць у цябе яе рукі, — прасіу мяне сватаць. Маладыя, падайдзіце да бацькі і прасіце на каленях пазвалення і блогаслаулення. (Станіслау стау на калені прад Сакальніцкім, а Адэля, засароміушыся, мітрэжыцца). Панна Адэля, сьмела стань на калені с правай стараны і загляні бацькау у вочы так, яе глядзіш, калі хочаш каго збаламуціць. Магу упэуніць, што змякне, яе воск, і злучыць вашы рукі.

Адэля (стаўшы на калені). Дарагі татачка! Я люблю яго (цалуе бацьку у руку, закрываючы гэтак вочы свае).

Судздзя. Ага, баламутка, а я ні мог дагадацца! Адгэтуль перастану верыць свайму сакалінаму воку, а то, як відаць, з гадамі прытупілося. Ну, мае дзеткі, калі любіцеся, то хай Бог у небі, як бацька на зямлі, вас блогаславіць! Устаньце і дайце вас абняць.

Адэля. Татачка, даражэнькі, які ты добры!

Судздзя. Усе мы павінны падзякаваць пану маршалку.

Адольфак. Я так сама званіу на гэтае казанне і маю право, як брат блогаславіць вас, (патэтычна). Прыбліжся пара буркуючых галубкоуў, хай і я вас блогаслауляю. (Падышоушых, с павагай блогаслауляіць).

Станіслау. Брацяйка даражэнькі, ты так само шмат зрабіу для нашаго шчасьця, — чым мы можам выказаць табе сваю падзяку?

Адольфак (са сьлезамі ціскае ім рукі). Любіце мяне так, як і я вас люблю (наіўна, да Станіслава). А паедзем сенейка на цяцерукоу?

Судздзя. Ну, дзякаваць Богу і дарагому маршалку, што зале-