Гэта старонка не была вычытаная
- Не пайдзі — людска абгаворанка, а пайдзі — бедна галованька. Fed., 211
- А чаго субоце раней быць за пятніцу? Сцяшк., 580, Іў.
- Не ўсё ж дзеўкай быць. Ляцкий, 31; Сержп., 62.
- Не век дзеўцы дзеваваць. Сержп., 64.
- Не век дзеўкай дзеваваць, трэба шчасця папытаць. Сержп., 62.
- Замуж выйдзеш — бабай будзеш, усе прыпевачкі забудзеш. Зах., 252.
- Ці кот шалеець, ці дзеўка старэець. Л. Салавей, 1969, Мядз. 8.2.18.
- Старая дзеўка, як дзіравы кажух, — адзін дух. Сержп., 63.
- Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Мін.-Мал., 1974, 188, Валож.
- І замуж не выйшла, і ў дзеўках не засталася. Цар., 243, Мінск.
- Лепей у дзеўках сівець, чым замужам (за дурным мужыком) паршывець. Нос., 75; Нос., Слов., 578; Дуб., 32.
- Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець. І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
- Лепей з вадою злучыцца, чым з нялюбым зручыцца. М. Грынблат, 1971, Шарк. 8.2.43.
- Чым з пустым малаком, дык лепш з вадою. Цар., 248, Рэч.
- Што за які вуле́й, то так вале́й. Сцяшк., 616, Воран.
- У людзях — радуйся, сэрца, а дома — не выдай мяне, маці. Ром., Зап., 1, 215.