Гэта старонка не была вычытаная
- Хацела Мар’янка замуж ісці, але браць не хочуць. Fed., 66.
- Дзеўка на пары́ — сваты на двары. Сержп., 64; Нос., 34.
- Лататы́-лататы́ — будуць (увосень) сваты. Сержп., 64; Ляцкий, 19.
- неспадзеўкі сваты ў дзеўкі. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.1.
- Рана хапалася, да й сватоў заждалася. Сержп., 63.
- Першыя сваты не робяць сухаты́ . Сержп., 64.
- Як з Пракопам, так без Пракопа, а з Пракопам, каб з попам. Kolb., 472, Пін. п.
- Лыка дзяры, калі дзяруць, дзеўку аддавай, калі бяруць. Сержп., 64.
- Ні дома, ні замужам. Сем., 131.
- Дай, бог, нашаму цяляці воўка паймаці. Дуб. 17.
- Дай, божа, цяляці воўка паймаці, але бяда, як воўк цяля паймае. В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21.
- Не нашаму цяляці (шчаняці) воўка спаймаці. Шейн, II, 479, Барыс. п.; Fed., 237; М. Шлык, 1969, Зельв.
- Нашаму шчаняці (цяляці) удалося воўка паняці. Tyszk., 426; Шпіл., Бел., 185; Шейн, II, 478, Барыс. п.
- Як дваццаць тры, дык замуж пры, а як дваццаць пяць, дык дома сядзь. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
- Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую. Янк. М., 39; Н. Сядлюкоўская, 1973, Смал. 13.10.57.
- Ад лецечка да лецечка чакай, дзевачка. Нос. 122.