Старонка:Corny.Treciaje pakalennie.djvu/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Раман

Трэцяе пакаленне

Частка першая

I

У ясную раніцу Кандрат Назарэўскі паволі ішоў паўз лес каляіністай дарогай. Раса высыхала, сонца прыгравала моцна, лес аж звінеў ад птушыных галасоў. Скрозь блішчала роснае ржышча і на ім - снапы. Фыркаў конь, выбіраючы траву.

Кандрат Назарэўскі аніяк не аддаваў увагі ні сонцу, ні цішыні на полі і ў лесе. За апошнія гады яму ўелася ў косці ўсё гэта і зімой, і ўлетку. Вайна заўсёды адбываецца і ў полі, і ў лесе, а Кандрат Назарэўскі з самага пачатку вайны з палякамі фронту ніколі не пакідаў. Ён нёс цяпер у сабе радасную здаволенасць. Уся мясцовасць, якою ён цяпер ішоў, была ўжо некалькі дзён савецкая. Чырвоная Армія ўжо далёка прайшла наперад.