Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І за тую заплаціла.
Ой, ці многа я, мой міленькі,
Падаруначкі брала?
Адны панчошкі і чаравічкі -
І тыя не стаптала.

62. ОЙ, НА ГАРЭ ЯЧМЕНЬ ЖАЛА

Ой, на гарэ ячмень жала,
Снапоў не вязала,
Каго верна любіла,
Праўды не казала.
Тагды буду ячмень вязаць,
Як месяц узойдзіць,
Тагды буду праўду казаць,
Як ён мяне возьмець.
Вышла дзеўка за варота,
Думушку думаіць,
А за ёй бел малойчык,
На скрыпачку граіць.
- Ты, дзявіца-красавіца,
Гардуіш ты мною!
Будзіць тваё гардаванне
Усё перад табою,
Будуць твае русы косы
Пад маёй нагою.
Будуць твае русы косы
Усе паразвяваны,
Будуць твае дробны слёзы
Усе паразліваны.
Ой, не стой, не стой,
Вербанька, над вадою,
Зімная вада,
Крыніца пад табою.

63. ОЙ, ТАМ НА ГАРЭ

Ой, там на гарэ
Два галубочкі ўюцца,
За мяне, маладу,
Два кавалеры б'юцца.