Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і вялікія порцыі лякарства. На працягу лячэньня хворы не павінен піць ні піва, ні гарэлкі, іначай ніякае лякарства не паможа. Наогул, трэба сумленна і няўхільна спаўняць усе загады доктара, іначай доктар ня можа адказваць за добрыя скуткі лячэньня.

А што рабіць, калі сыфіліс запушчаны і хвароба моцна ўкаранілася ў цела? Усё роўна трэба, не марудзячы, пачынаць Лячэньне ў доктара. Цяпер ёсьць ужо такія лякарствы, якія спыняюць разьвіцьцё хваробы, нават моцна запушчанай.

У бацькоў-сыфілітыкаў, калі яны добра лечацца, родзяцца здаровыя дзеці.

Калі хвароба запушчана, то лячыцца трэбі даўжэй — два або тры гады.

Кожны, хто хварэў на сыфіліс, нават пасьля лячэньня час-ад-часу (раз у поўгода) мусіць заходзіць да доктара на агляд і параду, каб праверыць сваё здароўе. Гэта трэба рабіць дзеля таго, што бываюць здарэньні, калі запушчаны і мала лечаны сыфіліс праз пяць, дзесяць і нават дваццаць год раптам ізноў аб‘яўляецца. Вось-жа, каб ня здарылася гэткай раптоўнай бяды, трэба наведвацца да доктара, які заўчас можа папярэдзіць раптоўны выбух хваробы.

Цяпер дадзім адказ на запытаньне — ці могуць сыфілітыкі жаніцца або выходзіць замуж? Мужчына або жанчына, якія хварэлі