Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раюць ад якой-небудзь дзіцячай хваробы, а калі жывуць даўжэй, дык позна пачынаюць гаварыць і, маючы год 20, яны па розуму падобны да дзесяцігадовых дзяцей.

Бываюць і гэткія здарэньні. Ад хворых на сыфіліс бацькоў нараджаюцца на выгляд зусім здаровыя дзеці. Яны добра гадуюцца, дажываюць здаровымі год да пятнаццаці, але пасьля ў іх аб‘яўляюцца балячкі па скуры, зьяўляецца кастаедніца, пачынаюць пухнуць суставы, і дзіцë робіцца калекай на ўсё жыцьцё.

8. Ці магчыма вылечыцца ад сыфілісу.

Людзі, якія мала знаёмы з мэдыцынскай навукай, трымаюцца погляду, быццам сыфіліс ― гэта невылячымая хвароба.

А мэдыцынская навука кажа іначай. Яна кажа, што сыфіліс ― цяжкая хвароба, што сыфіліс трудна вылячымая хвароба, але ўсё-ж ткі вылячымая хвароба.

Калі сыфіліс пачаць лячыць, як толькі ён аб‘явіўся і правесьці лячэньне пад наглядам доктара-спэцыялістала, дык можна сыфіліс вылечыць у працягу 4 або 6 месяцаў. Тут трэба дадаць, што посьпех лячэньня шмат залежыць ад агульнага здароўя захварэўшага на сыфіліс. Калі чалавек дарослы і дужы, дык яго можна шпарка лячыць, бо ён вытрымае