Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён параіць раньняй вясною абмазаць дрэвы вапнаю, якая патруціць або заклеіць у шчылінках кары ўсялякую шкадлівую брыду.

Гэтыя рады спрактыкаваны гаспадар дасьць вам таму, што ведае, адкуль бяруцца вусені, ведае, дзе хаваюцца зародкі вусеняў.

Зусім што іншае будзе, калі спытаецеся гаспадара, як усьцерагчыся ад якой-небудзь заразьлівай хваробы, прыкладам, ад брушнога тыфусу ці ад крываўкі.

На гэткае запытаньне ён або нічога ня скажа, або напляце, што ад хваробы ня ўсьцеражэшся, што хваробы пасылае бог на грэшных людзей, што бяз волі боскай і волас з галавы не ўпадзе. Адным словам, нагаворыць ліха ведае што.

У чым-жа тут справа? Чаму гэта людзі, калі ў іх пытаюць рады, як усьцерагчыся ад злодзея, ад пажару, ад вусеняў у садзе, дык яны насыплюць вам рад цэлую торбу і да гэтага дакладна растлумачаць, што, як і да чага, а калі запытаць у гэтых-жа людзей, як усьцерагчыся ад заразьлівай хваробы, дык яны ня ведаюць, як параіць.

Гэта зусім зразумела — і вось чаму.

Ня толькі такі гаспадар, які часта ў горадзе бывае, у войску служыў і сьвет бачыў, але самы маласьвядомы і няпісьменны селянін з глухой вёсачкі ведае, што гэта за штука злодзей, ведае, што гэта — чалавек, які