Старонка:Шаўчэнка.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе гэтые прычыны зрабілі тое, што цяпер німа інтэлігентнаго беларуса, для катораго украінская мова была бы чужой і незразумелай.

І у украінцоў пасьля літаратурнаго раздзелу цікавасць да беларушчыны не прапала.

Першым з украінцоў, каторы зацікавіўся пачаткамі беларускаго літаратурнаго адраджэньня, быў вялікі Кабзар Украіны, Тарас Шевченко. Жывучы ў Пецербурзе, пазнаёміўся Шэвчэнко у 1839 гаду з беларускім пісьменнікам Янам Баршчэўскім. Каля Баршчэўскаго сабіраліся тады і другіе беларусы, і вось усе яны пад уплывам Баршчэўскаго сталі цікавіцца беларушчынай і пастанавілі друкаваць свае творы. Шэвченко, пазнаёміўся з усімі гэтымі беларусамі, прасіў іх, каб чыталі яму свае беларускіе творы, і асабліва зацікавіўся народнымі беларускімі песьнямі. Адзін з маладых беларусоў, Ромуальд Подбэрэскі, знаў многа песень; ён прапеяў іх Шэвчэнцы і апрача таго чытаў яму ўсе беларускіе творы Баршчэўскаго і переклад Манькоўскаго украінскай Энэіды Котлярэўскаго. Шэвчэнцы народные песьні спадабаліся; штучные літэратурные творы беларускіх пісменьнікоў ён крыху крытыкаваў, кажучы, што ў іх мала чысто народнаго элемэнту. Аб Энэідзе Манькоўскаго Шэвчэнко зауважыў, што гэты твор найбольш мае чыста беларускаго элементу і што дзеля таго ён найбольш цікавы для яго. Пасьля гэтаго Шэвчэнко заахвочываў беларусоў, каб не пакідалі сваей працы для народу бо гэта іх павіннасць, а праца іх, ня гледзячы на цяжкіе варункі, не прападзе дарма, і сьляды гэтай працы астануцца.

Вось і ўсё, што нам вядома аб Шэвчэнцы. Ведомасьці гэтые мы маем с прыватнаго лісту Вінцука Рэутта да Легатовіча.

Што і пазней Шевченко цікавіўся беларускім літаратурным адраджэньнем, можна відзець с таго, што паміж падпішчыкамі на літаратурны альманах Ромуальда Подбэрэскаго: „Rocznіk Literackі"[1], надрукавана ў кнізе і фамілія вялікаго украінскаго паэты Szewczenko Taras, Kobzar.

У гэтым альманаху Подбэрэскі маніўся надрукаваць разам з польскімі і беларускіе творы, аднак цэнзура пазваленьня на штучные беларускіе творы не дала, і прышлося памесьціць толькі этнографічные матэр'ялы, якіе друкаваць не баранілі. Подбэрэскі тутака ухітрыўся: паміж народнымі песьнямі памесьціў і дзьве Штучные Яна Баршчэўскаго: «Ах чым жа мвая, дзеванька, галоўка занята»? і «Aх, мы, мая гарэліца»[2]. Музыку да гэтых слоў напісаў беларускі композытар Антон Абрамовіч.

Аб артыстычнай творчасці Шэвчэнкі Подбэрэскі памесціў невялікую заметку у офіціальнай правіцельственнай (у польскай мове) газеці "Tygodnіk Petersburskі"[3].

  1. «Rocznіk Lіterackі», wydał Romuald Podbereskі. Peterzburg 1843. страніца 216.
  2. Стр. 202-204 і ноты.
  3. „Tygodnіk Petersburskі" 1844 стр. 569 (стацьця: Ukraіna malownіcza).