Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

расты пакорны“ — сьпяваючы, акруціўся на пяце і кінуў шапку ў кут, аж са два разы перакулілася. — „Ты што стральбу адкрываеш?“ — Кульгач, на нішто не зважаючы, рукі пацірае ні то з холаду, ні то з радасьці, Здароўем і моладасьцяй ад яго б’е. — „І так за тыдзень буду сядзець, як верабейка высока, высока[1] і дэмону (Шаляпіну) біць браво-браво-во-во!..“ — „Кульгачыку-калега, і я заўтра з вамі пайду дзяжурыць, зайдзіце толькі па мяне“, — узмаўляецца[2] Зялёнка. — «Згода! — рэхт![3] толькі а пятай будзьце гатовы, трэба додніка[4] прыйсьці, ато тысяч пяць заўтра будзе дзяжурыць“. — «Публіка!» — бразнуў бандурай Хвядарчук. Хто посміе товарышку Зэленку вывэсты заўтра в горыд, тай того оштрафуем!..“[5] — „аш-тра-фу-ем!“ — засьвістала тоненькім галаском маладзенька бястужаўка[6] Маня. — „Тай Бога бойся, нэ пышчы дытыно!..“ — „Публіка, слухайце!“ — Маня стала на крэсьлі, — „пры мне дохтар прыказаў Зялёнцы хоць паўтара тыдня ня выходзіць з хаты“. — „А, калі так, то аштрафуем“, — годзяцца ўсе з тонкагалосаю Маняй. — „Аштрафуем!“ — рыкнуў спозьнена Уладзімер з прозьвішчам Сібіра. — „Гэй, Сібіра, ты што сьпіш?“ — „Хра-хра“ — прыкідываецца Сібіра сьпячым, доўгія ногі выцягнуў упоперак усей станцыйкі. Адзін з студэнтаў, убачыўшы, што Сібіра прымкнуў вочы, схапіў за ножкі крэсла. Сібіра паляцеў-бы, каб у пару не заступілася Зялёнка. — „Сібіры дайце спакой, Сібіра часу не марнуе, глядзеце, як печ нагрэў“, — хухнула ў паветра — „пару ані знаку, а толькі ногі, ногі выцягнуў ад сьцяны да сьцяны. — Сібіра, мы скакаць бузем — мейсца!..“ засьмяялася. Шусьць і скурчыў доўгія цыбы[7] Сібіра. Брр-брр! пасыпаліся яблыкі з кішані. — „Гэта для вас, я і забыў“, — засароміўся, як дзіця, Сібіра і пачаў пабіраць. „Мне до![8] во два, ужо трымаю. Бярыце, Берабейка, Маня, Хведар…“ Сібіра, зрадаваны, выпраставаўся, згарнуўшы густыя валасы з чала, паходзіў на зубра, замашысты мужчына, з дзіцячым нямаль шчэ[9] ліцом[10] дабрадушны, запусьціў зубы ў яблык і пачаў кратацца каля самавара. Сібіра з Зялёнкай жывуць у вялікай зажыласьці[11]. Усе смуткі і радасьці Сібіра павярае Зялёнцы. Зялёнка на’т часта дапісваецца на пісульках да Олі, дзяўчука Сібіры. „Сястра і друг вашага Валадзімера цалуе вас крэпка, крэпка“. Некі нястрыманы язык пусьціў пагалоску, быццам сакрэтна чытаў драму, супольна напісаную Зялёнкай і Валадзімерам, што глаўная асоба ў той драме — гэта Сібіры дзед, калісь у Акатуй[12] высланы з таго сяла, адкуль Зялёнка, недзе з-пад Нарові, ці якога іншага месца; адным словам, каля Белавежскай пушчы разьвіваецца дзея.

Ці праўда гэта, ці няпраўда — трудна верыць на слова. Але Зялёнка і Валадзімер любяць тэатр абое, у Марыінку чорнымі-сьветлымі ходамі прабіраюцца.

Найпазьней прышоў Шмулька. — „Як маецеся?“. Шмулькі струкаватая галава, як лахматая вольха, матляхаецца ў паклонах ува ўсе

  1. Высока ў тэатры, на галёрцы; студэнты найбольш бяруць гэтае месца, як найтаньнейшае.
  2. Моліцца, просіць.
  3. Ням. правільна, добра.
  4. Да-дня, до-сьвету.
  5. Укр. — хто пасьмее сяброўку зялёнку вывесьці заўтра ў места, „таго аштрафуем“.
  6. Слухачка вышэйшых курсаў Бестужева ў Ленінградзе.
  7. Доўгія ногі, ёсьць цыбалка, знародненае слава ад — сьцябло, камель.
  8. Досьць, даволі.
  9. Яшчэ.
  10. Тварам.
  11. Прыязьні.
  12. Акатуеўскі сярэбраны руднік, Забайкальскай вобл., у Сыбіры (месца ссылкі палітычных).