Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

“амка нарадзіла“, — пагладзіў па чупрыне Вішняк-Мінчук: „але маеш, пі гарачую гарбату, і цешся з жыцьця, покі час“. — „Ха-ха-ха! верна сказана“, — паддакнула[1] Зялёнка: „покі час“ — ха-ха… каху-каху!.. і зайшлася сухім кашлем.

Вясёлая кампанія прыбледла, сьціхла. „Пійце, налівайце…“ — пасьпяшае вінаватым голасам загаварыць Зялёнка. „Яшчэ ня ўміраю!“ — „Не пляцеце нябыліцы“[2] — нехта буркнуў. „А ведаеце — Сабаноўскага з хіміі асеклі“, — прыдумвае Вішняк на скорую руку, каб пачаць гутарку. „О-о-о! на апошнім акзаманце?»[3].

— „Чаго-о? У-а! вялікая штука, байкі“.

— „А ля байкі сядзі зноў дні і начы. Э-э! у кудлага галава ўёміста: за тыдзень, другі ўсю хімію перагрызе на рэпу…

— Ага, богабоце[4], чуць не забыла“[5], — перапыніла Берабейка. — „Го-го! чуць „багабоце“ не забыла, а калі тое было сьвятое ніколі, калі Берабейка помніла? Вам па галаве толькі снуюцца ноты і ноты ды біру-бам-бам-бом партэпіяна[6]. Каб мая воля, то я вашу кансэрватору[7] перасунуў-бы кудысь — ну, хоць-бы ў Бэрдычаў, або Шклоў — во там, галубкі, барабаньце, колькі ўлезе“. — Я-я, богабоце, маханік такую дзіч пляце, аж вушы, богабоце, пухнуць“. Берабейка надстаўляе далонь к роту тэхнолёга[8]. „Ледач маханіка — ні-ні, тс! Ато за „богабоце“ вочы выдзеру“. — „Дык не кажэце сваей пагаворкі, бо гэтага мала. Але калісь выйду на Неўскі[9] ўвавесь голас закрычу: Богабоцьце! Богабоцьце! і ня проста закрычу, а ў кулак затрублю, аж покі вас не адвучу“ Берабейка чырванее па вушы ад праклятай прывычкі. бо што слова, то яна ўплятае — Богабойцеся і так скора, так гладка рве, што, з боку слухаючы, адно і разьбярэш з яе гутаркі — богабоце, богабоце… За тое маханіка сёньня лішэнь[10] азлавала Берабейка, зараз пачаў дапякаць. — Даруй на гэты раз, пракляты чалавеча, просіць Берабейка, больш ня буду, бо справа важная. Пасуляніс піша „багабоціся“ (гы-гы) з Якуцка[11], што нашы, „богабойцеся“ галадуюць, зіма ідзе, багабоце, а іх адзене — хоць па ветры пускай“ — „Ну што-ж трэба падаткам. нам сябе аблажыць і зараз выслаць, хоць крыху“ — перабіў Мінчук. Хто пры сабе меў грошы, зараз палез да кішэні. Зялёнка тож рубля выбрала з століка. „А скажэце, ці хто кніжкі ў перасыльную занёс? Бо я ўзялася гэта сама зрабіць, але захварэла…

«Любві ўсе возрасты пакорны!..» — загрымеў густы бас за дзьвярыма. «У-у! Кульгаць-сірата, пасьпяшай, а то Нойка самавар, як бач, у каньцах забярэ! Студэнт грубы, у выпаланеўшай куртцы, сьветларусы, як канапляны куль, уваліўся, у цесную станцыйку. — „Зялёначка, Шаляпін[12] прыяжджае“ — крыкнуў адным духам. „Цыт[13], басіста![14] заўтра іду дзяжурыць[15] на «Дэмона»[16], — Любві ўсе воз-

  1. Русіцызм, падказала
  2. Таксама — нясумяціцу.
  3. Экзаміне.
  4. Бойцеся Бога.
  5. Лепей — забылася.
  6. Італ. — фортэпіяно — музычны струмант.
  7. Вышэйшая школа музыкі.
  8. Які займаецца тэхнолёгіяй, навукай аб спосабах перапрацоўкі сырых матар‘ялаў у прадметы ўжытку.
  9. Неўскі прашпэкт — найлепшая вуліца ў Ленінградзе.
  10. Украінізм — толькі, усяго.
  11. Места ў Сыбіры, куды найбольш ссылалі палітычных.
  12. Вядомы сьпявак.
  13. Цыт — полён, значыць: ціха, маўчы.
  14. Што пяе басам, тоўста-нізка.
  15. Вартаваць у калейку, чарод.
  16. Дэмон“ — знамявіты твор Лермонтова (пераложаны на беларускую мову).