Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/317

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

247.

∗     ∗

Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла,
З сэрца зьнікла і злоба і жаль,
Не падымуцца больш мае скрыдла,
Ня умчусь я ў [сінюю] даль.
Нудна [льюцца], марудны і серы,
Каламутнымі хвалямі дні…
Ой, чаму-жа надзеі і веры
Пагасіў у душы я агні?..