Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

246.

∗     ∗

Ёсьць гэткая японская забаўка:
Кідаюць дробныя аскёпкі дрэва
У ваду — і робяцца яны цьвятамі.
Баюся я, што Ваша спачуваньне
Прымушу тое-ж з вершамі зрабіць.

∗     ∗

Тут пахаваны мае пачуваньні, — калісьці жывыя.
Можа, палюбіце Вы могілкі іх навяшчаць.

∗     ∗

Сьпеў залунаў — і сама адгукнулася чула на ліры
Звонам ціхуткім струна…
Ці адзавецеся Вы?