Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

230.

МЛОСНАСЬЦЬ.

Я — падупаўшы Рым, каторы пазірае
На белых барбараў, на бушаваньне іх,
І стылем залатым ляніва акросьціх,
У блеску сонечным, стаміўшыся, складае.

Ў самотным сэрцы — зло, ў душы — нуда густая.
І бітвы чуючы, каторых шум ня сьціх,
Ня можа, кволы, ён дайсьці жадань сваіх,
Ня хоча рушыцца, жыцьця не аздабляе!

Ня можа, кволы, ён, ня хоча на’т сканаць!
Ўсё зьведана! Бахіль, ты скончыш сьмех? Даволі!
Ўсё зьведана! Няма чаго прамовіць болі!

Адно ёсьць, — вершыкі, што ўжо ў вагні гараць,
Адно ёсьць, — п’яны раб, што вас не паважае,
Адно ёсьць, — пусткі сум, што сэрца уражае.