Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/291

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

229.

∗     ∗

Ноч. дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа
Готычны горад іх. Стаяць скразныя вежы
І дахі гострыя, зьнікаючы ў далі.
Пляц. Шыбеніц вяроўкі, ад зямлі
Падняўшы мерцьвякоў, пад ветрам іх гайдаюць,
Як у танку. Крукі ўжо хціва разьдзіраюць
Цела ім. Ногі іх здабыча для ваўкоў.
Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў
Ўздымаюць там і сям іссохшыя галіны
К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны.
І арыштантаў трох, сьсінеўшых і басых,
3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых,
Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя,
І проці іх з нябёс б’юць стрэлы дажджавыя.