Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

192.

ПРАКЛЯЦЬЦЕ ВАГІТНАЙ.

К твайму ваконцу каля ганка
Падходзіць варажыць цыганка
Ў лахмане зрэбным і нячыстым
Са срэбрам зьяючым маністам.
І, чуючы твае адмовы,
Шыпіць пракляцьця злыя словы
З паглядам у пагляд упёртым:
«Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!»
І, засьмяяўшыся нясьмела,
Ты задрыжэла і збляднела.