Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

191.

∗     ∗

Як хораша, калі дзіцё
Пад сэрцам ціха зварухнецца,
І ўраз па целу разьліецца
Яшчэ нязвычнае чуцьцё.
Душа — ў салодкім палусьне,
І кажуць знакі чалавечка:
«Я — пценчык, ты — маё гнязьдзечка,
Ня руш, ня руш, ня руш мяне!»