Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

178.

ГРАМАДА ЗОРАК «КАРОНА».
(„Metamorphoses“ Овідзія, кніжка 8-ая, вершы 178-182).

Бог Аполён з галавы зьняў карону і кінуў у неба.
Ў сьветлым паветры яна пралятае; агнямі малымі
Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменьні каштоўныя. Ў небе
Быццам карона-жа між на каленях стаячага Нікса
І паміж Цмока яна, затрымаўшыся, блешча на месцы.