Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/224

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

177.

ТЭРЦІНЫ.

Ёсьць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць
І жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —

Мы любім час далёкі ўспамянуць.
Мы сквапна цягнемся к старым поэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.

Таму вярнуўся я к рондо, сонэтам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым сьветам, —

Так вершы зьяюць даўняю красой!