Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

154.

∗     ∗

Бледны, хілы ўсё-ж люблю я
Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!
Ён у жылах кроў хвалюе,
Ў ім жыцьцё струёю плешча, вее хмелем ён.

Верш такі — як дар прыроды,
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы, —
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.