Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

151.

∗     ∗

Ой, чаму я стаў поэтам
Ў нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць ня можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуцьцё з душы бяжыць…
Мо’ за імі кроў палыне,
І тады ўжо досі жыць!