Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

150.

∗     ∗

Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных,
Усьцягнула ў вышу з іх ваду, як пар;
І, ўзьляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх,
Пар зрабіўся сьлічнай чарадою хмар.

Ў даль яны памкнулі і лятуць пад імі
Нівы ды балоты, поле, бор, луга.
Але што там блішча? Ці ня ты, сястрыца,
Ці ня ты ліешся, срэбная рака?

Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньні,
І далёка буйны вецер іх разьнёс.
Рынуліся хмары да ракі радзімай
І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз.