Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЗГУКІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ.


117.

∗     ∗

Ўся ў сьлязах, дзяўчына
Хіліцца да тына.
Поруч з ёю, пад расою
Зіхаціць шыпшына.

Вецер павявае
І расу страхае.
Ой, напэўна і дзяўчына
Лек на сьлёзы мае.

Адгадайце-ж, людзі,
Хто страхаць іх будзе?
І чаму ён, жоўтадзюбы,
Аж дасюль марудзе?