Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

116.

ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ.

Гэй, варушэцеся, коні панурыя,
Досі ўжо працы, бо сонца зайшло!
Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя
Боразны ў небе яно правяло.
Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя,
Месяц пакрые палі палатном…
Досі ўжо! З вамі вярнуся да хаты я
І пазабудуся сном.