Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

109.

∗     ∗

Ноч. Газьніца гарыць чырванее,
І гарбата, астыўшы, стаіць.
За сьцяной запявае завея,
Сумна бомамі ў полі зьвініць.
З краю ў край яе гул аддаецца,
І чагось усё думаю я,
Што з няволі зімовай там рвецца
Крэпка скутая сьнегам зямля:
Грудзі моцныя цяжка ўздымае,
Ветрам вее, як дыхаць пачне,
Сьнег халодны ў палёх калыхае,
І вось-вось свае путы страхне.