Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

108.

РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polataj nad groby,
Piosenko żałoby.
Żygliński.

Дробны дождж сячэ, ліецца;
Вецер злосна ў хату рвецца,
Ў полі стогнам аддаецца,
Стукне ў дзьверы і вакно;
Сэрца беднае заб‘ецца,
І адразу ў ім прачнецца,
І адразу скалыхнецца
Ўсё, што згінула даўно.

Ўспомніць сэрца, што любіла,
Ўспомніць моладасьць і сілу,
Ўсё, што зьнікла і уплыла,
Ўсё успомніць, як у сьне.
Бачу: сэрца не забыла,
Што жыцьцё ў ім загубіла…
І разрытаю магілай
Вее сумна на мяне.