Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

103.

∗     ∗

Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і зьнікаў,
Быццам дым сіняваты з кадзіла,
Рэдкі, правідны туман;
Неба усю глыб ажывіўшы,
Патроху праз цемнь выглядалі
Зорак дрыжачых вянкі;
Конікі суха зьвінелі;
Шырэй разьліваліся хвалі
Цёмнай, люстранай ракі;
Пала раса; у палёх
Загарэліся пацеркі мілых
Жоўта-чырвоных агнёў…
Час, калі трэба журыцца
Душою на сьвежых магілах
Пуста пранёсшыхся днёў.