Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

102.

∗     ∗

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызаю ўсё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішына агартае мне душу.
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы сьмяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!