Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

96.

БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сьціхла. Але вось паветра расьсякае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары ня сьціхаюць,
І ўніз халодныя бічы крыві сьцякаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.