Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

95.

ЗЬМЯІНЫ ЦАР.

Ў цёмным небе — хараводы
Сіняватых зорак,
Ў цёмным небе сьвеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы выходзім з цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёплы вырай
Цягнемся-паўзём.

Ў полі, ў лесе нам усюды
Праляглі дарожкі!
Йстужкай рушымся між пушчы,
На сам перад — я.
Зіхацяць ліаёй кароны
Залатыя рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Ўся луска мая.

Нам ня трэба ні ад чога
Ноччу абароны:
Ўбачыць знахар — пуць усьцеле
Белым палатном;
Залаты ражок яму
Я ўраню з кароны,
І па белай палатніне
Дальш мы папаўзём.