Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

92.

ВОЗЕРА.

Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор, — лясун загінуў.
Во сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.

Як у нязнаны сьвет вакно,
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.