Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б ты мог зразумець, што на сьвеце ёсьць гора ў сто разоў большае за тваё, гэткае гора, у параўнаньні з якім тваё жыцьцё, забясьпечанае і акружанае спагадам, можа быць названа шчасьцем, — тады…

— Няпраўда, няпраўда! — гнеўна перабіў сьляпы тым самым тонам палкага ўзварушэньня. — Я памяняўся-б з апошнім жабраком, таму што ён шчасьлівейшы за мяне. Дый сьляпых зусім ня трэба акружаць апекаю: гэта вялікая памылка… Сьляпых трэба выводзіць на дарогу і пакідаць там, — хай жабруюць. Калі-б я быў проста жабраком, дык я быў-бы менш няшчасны. З раніцы я думаў-бы аб тым, каб дастаць палудзень, лічыў-бы даваныя мне капейкі і баяўся-б, што іх мала. Пасьля цешыўся-б з шчасьлівага збору, пасьля стараўся-б сабраць на начлег. А калі-б гэта не ўдалося, дык я пакутаваў-бы ад голаду й холаду… і ўсё гэта не пакідала-б мне ні мінуты і… і… ад беднасьці я пакутаваў-бы менш, як пакутую цяпер…

— Ты думаеш? — спытаўся Максім і паглядзеў у бок Эвэліны. У вачох старога мігнула шкадаваньне і ўчасьце. Дзяўчына сядзела сур’ёзная і зьбялелая.

— Пэўны, — адказаў Пётра ўпарта і жорстка. — Я цяпер часта зайздрошчу Юрцы, таму, што на званіцы. Часта, прачыхаючыся пад раніцу, асабліва, калі на дварэ кудаса й мяцель, я ўспамінаю Юрку: вось ён паднімаецца на сваю вежу…

— Яму холадна, — падказаў Максім.

— Але, яму холадна, ён дрыжыць і кашляе. І ён праклінае Памфілія, які не завядзе яму шубы. Пасьля ён бярэцца пакрэпшымі рукамі за вяроўкі і звоніць на заутраню. І запамінае, што ён сьляпы… Таму што тут было-б холадна і несьляпому… А я не запамінаю і мне…

— І табе няма за што праклінаць!..