Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нік зловіць — штрап плаціш. А якія заработкі? Капейка на поўбутэльку…

Габрусь. Яе, брат, да вечэра ні пераспорыш і ні пераслухаеш. Баба — заўсюды бабаю застанецца — ці наша, ці жыдоўка: ні збрэшашся з імі (Да Лэі). Дай лепяй закусіць чаго трохі. (Лэя выходзіць).

Габрусь. (Сьпевае ёй у сьлед)
«Ох, шынкарка наша Лэя,
Пашла, — прыдзе, — ні здурэя.»

Бэрка. (Адрываецца ад кнігі, пазірае на Габруся, круціць галавою). Гэта ужо такая натура у вашага брата: выпіць на капейку, а гуку нарабіць на рубель.

Габрусь. А ваш брат калі адну чарку выпье, дык увесь вар‘яцея, хоць ты яго у Вілейку вязі. (Бэрка паціскае плячыма, апускае вочы у кнігу і змоўкае). Як ты думаеш, Рыгор: дастане Бэрка сабе збавення, ці не?

Рыгор. Хто, — Бэрка? А як жа! Чакай, Пятрук Пятра: будзеш сыр есьці?.. (Бэрка кідае сярдзіты погляд на Рыгора. Рыгор і Габрусь сьмяюцца).

Лэя. (Уваходзіць). Ну, вот вам сяледчык с перчыкам і цыбулькаю.

Рыгор. О, дзякуй табе, цётка Лэя! (Да Габруся). Налівай, сябру!

Габрусь. [Да Рыгора] Ну, то уцекай жа! [Задзірае галаву і гладка выпівае, моцна крывіцца.)

Рыгор. [Узяўшы чарку ад Габруся]. Дай жэ Божэ, каб у хлявох пладзілося, а у палёх коласілося, каб жывы былі і яшчэ пілі.

Габрусь. Дай Божэ! [Габрусь і Рыгор закусы-