Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад меду — галава,
Каб чарачку гарэлачкі,
Дык я была-б здарова.
(Уваходзіць Лэя с поўквартай)
Габрусь. Лэя — цётка, Лэя — мама:
Пашкадуе гэтак сама —
І накорміць і напоіць,
Хоць і добра нас падоіць.

Чаму цябе, Лэя, чэрці ні хапаюць? Жывеш ты і жывеш, і зносу табе німа. Колькі табе ужо год?

Лэя. [Ставіць на стол поўбутэлькі]. Ні ведаю, галубок; жыву, от, пакуль Бог пазваляе, а гадоў сваіх ні лічу. І на што іх лічыць? Грошы трэба лічыць, трэба лічыць гусі, авечкі, а гадэ — Бог злічыць. Лішняго ні вазьму, твайго, галубок, ні займу.

Рыгор. (Пазірае на Лэю, плюе у бок) Тфу! Будзе яшчэ Бог турбавацца лічыць яе гадэ. А каб Цябе сьнег спаліў! Чуеш ты, Габрусь, што Яна гаворыць?

Габрусь. Ведама старая — зьдзяцініла! Ей здаецца, што Богу німа чаго больш і рабіць, як лічыць яе гадэ. Падумаеш — угодніца якая!

Рыгор. Угодніца! Ха-ха-ха! Пойдзе Лэя ў рай, а мы засьпеваем ей:
«Старая вялікакруцельніца, Лэя,
Нясі спірытусу нам!»
Лэя. [Сьмяецца]. Ой, Рыгор, Рыгор! На што Богу грашыць? Крыўдзіш ты мяне, старую. Якая ж круцелька? Вады падліваю у гарэлку? Ашуківаю вас? От вы тут выпіваеце, а у мяне душа ў пятах. Войдзе стражнік, трэба што сунуць яму ў руку. Акцыз-