Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Добра, пан шынкар, — праказаў Брэтшнэйдэр, зноў пачынаючы траціць надзею, што хто-небудзь з двух уловіцца. — Але прызнайцеся, што гэта вялікая страта для Аўстрыі.

Замест шынкара адказаў Швэйк.

— Вядома — страта, аб чым спрачацца. Страта цяжкая. Фэрдынанда не падменіш якой-небудзь даўбешкай. Адно ня шкодзіла-б, каб быў ён яшчэ таўсьцейшы.

— На што вы маеце ўвагу? — страпянуўся Брэтшнэйдэр.

— На што маю ўвагу? — ахвотна адказаў Швэйк. — Вось на што. Каб ён быў таўсьцейшы, дык-бы яго ўжо даўно паляруш узяў, яшчэ тады, як ён у Канопішчы ганяўся за бабамі, што ў яго ў маёнтку зьбіралі гальлё ды грыбы. Яму-б не давялося памерці гэткай паганай сьмерцю. Гэта-ж — дайце рады — самому імпэратару, дзядзькам даводзіўся, а яго падстрэлілі. Гэта ж ганьба, пра гэта трубяць усе газэты. У нас колькі год таму ў Будэўовіцах[1] на рынку пратнулі ў невялічкай звадцы аднаго гандляра жывёлай, нейкага Бржэтыслава Людвіка. У яго быў сын Багуслаў, — дык той куды, бывала, ня прыдзе прадаваць парасят, у яго ніхто нічога ня купляе. Кожны, бывала, скажа: „Гэта сын таго, што пратнулі. Мабыць, таксама ладная шэльма!“ Канцы з канцамі — давялося яму скончыць у Крумілаве з мосту ва Ўлтаву, і давялося яго адтуль выцягваць, і давялося яго адчульваць, ваду з яго выкачваць... і давялося яму сканаць на руках у доктара, калі той зрабіў яму нейкае ўпырскваньне.

— Дзіўнае ў вас параўнаньне, — сказаў многазначна Брэтшнэйдэр. — Перш гаворыце пра эрцгэрцага Фэрдынанда, а пасьля пра гандляра жывёлай.

— Ані-ні, — вачаў выпраўдвацца Швэйк. — Крый божа, каб я ўздумаў каго-небудзь з кім-небудзь раўнаць! Пан шынкар мяне знае. Гэта-ж праўда, што я ніколі нікога ні з кім не раўнаю? Я адно не хацеў-бы быць у скуры эрцгэрцагавае ўдавы. Што яна будзе цяпер рабіць! Дзеці пасірацелі, гаспадарка ў Канопішчы без гаспадара. Ісьці замуж за якога другога эрцгэрцага? Які сэнс? Паедзе з ім у Сараева, і ў другое прыдзецца за-

  1. Горад у Паўднёвай Чэхіі.